У цяперашні час у адміністрацыі прэзідэнта Расіі распрацоўваецца канцэпцыя па развіцці патрыятызму, а таксама ідзе пошук галоўнай нацыянальнай ідэі краіны, якая зможа аб'яднаць расійцаў.

Прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў удакладніў, што ніякіх зменаў у Канстытуцыю ўносіцца не будзе. «Канстытуцыю мяняць прэзідэнт не будзе. А ідэалогія Канстытуцыяй не прадугледжаная», - падкрэсліў ён, пацвердзіўшы, што «пошукі нацыянальнай ідэі вядуцца».

У адміністрацыі прэзідэнта выданню паведамілі, што насаджваць якую-небудзь ідэалогію ў Расіі няма сэнсу, замест ідэалогіі неабходна знайсці нацыянальную ідэю. Паводле інфармацыі выдання, пакуль нацыянальную ідэю не знайшлі, але пошукі вядуцца.

«Калі знойдзем нешта геніяльнае, тады гэта і будзе нацыянальнай ідэяй, якая больш згуртуе грамадзян Расіі», - кажа крыніца газеты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?