Матч чэмпіянату Беларусі па гандболе паміж сталічнымі СКА і «Дынама» пройдзе ў Палацы спорту (пр. Пераможцаў, 4), паведамляе сайт армейскага клуба.
Гульня адбудзецца 8 снежня (нядзеля) і пачнецца а 16-й гадзіне.
Цана квіткоў — 30 000 і 35 000. Іх можна набыць праз сістэму ticketpro.by і ў касах Палацу спорту.
Становішча камандаў: «Дынама» — 14 (7), СКА — 9 (8), БГК — 4 (4), Вікторыя — 4 (8), Кронан — 3 (4), Гомель — 2 (5).
Год таму СКА, чэмпіён краіны ў 1993-2002 гг. лідзіраваў у чэмпіянаце, але ў вырашальным матчы 29 мая саступіў «Дынама» — 25:31.
У сезоне 2013/2014 каманды ўжо сустракаліся двойчы, і два разы перамогу святкавала «Дынама» — 32:22 (7 верасня) і 34:25 (16 кастрычніка).
18 снежня «Дынама» згуляе ў Мінску з БГК.