Указ аб прызначэнні Аляксандра Мяжуева дзяржаўным сакратаром Рады бяспекі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 снежня, паведамляе агенцтва БелТА.

Нагадаем, што Леанід Мальцаў быў вызвалены з пасады дзяржасакратара месяц таму, 2 лістапада. Яго Лукашэнка прызначыў кіраўніком Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Мяжуеву 54 гады, ён нарадзіўся 11 ліпеня 1959 года ў Ляхавічах Брэсцкай вобласці.

Скончыў Кіеўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча, колава-гусенічныя машыны, Ваенную акадэмію імя Фрунзе (Масква), Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі (Масква ) — ваеннае і дзяржаўнае кіраванне; генерал-маёр.

Праходзіў службу на камандных і штабных пасадах, у тым ліку начальніка штаба — першага намесніка камандуючага аператыўнага камандавання, камандуючага войскамі аператыўнага камандавання, начальніка Галоўнай ваеннай інспекцыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Быў дэпутатам палаты прадстаўнікоў па Гродзенскай сельскай акрузе №52.

Жанаты, мае тры сыны.

У адным са сваіх выступаў ён прапаноўваў развіваць беларускую армію з улікам вопыту іншых краін і дэталёва аналізаваў прыклад Нямеччыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?