Беларусь ганарыцца адносінамі з такой вялікай дзяржавай, як Кітай. Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Гун Цзяньвэем з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне.

«Мы ганарымся, што ў нас такія адносіны з гэтай вялікай дзяржавай, — падкрэсліў Лукашэнка. — І яны пачалі складвацца даўно, калі Кітай толькі ўставаў на ногі. І тады мы ўбачылі ў развіцці Кітая тыя расткі, на якія нам трэба было звярнуць увагу. Мы многаму навучыліся ад Кітайскай Народнай Рэспублікі».

Лукашэнка нагадаў, што яшчэ будучы дэпутатам рэкамендаваў прыглядацца да вопыту Кітая. «Мы, вельмі ўважліва вывучаючы вопыт Кітая, я лічу, правільна сарыентаваліся, і ў нас ужо вялікая гісторыя адносін з гэтай дзяржавай», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што пасол Кітая «быў надзейным сябрам і стараўся склеіць адносіны паміж дзяржавамі ў адрозненне ад некаторых паслоў, якія робяць зусім наадварот». Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што той вопыт і веды, якія Гун Цзяньвэй набыў у Беларусі, дадуць яму магчымасць і далей садзейнічаць умацаванню адносін паміж Кітаем і Беларуссю.

Паводле слоў Лукашэнкі, у Беларусі кожны, калі яго спытаць пра супрацоўніцтва Беларусі і Кітая, раскажа шмат і гэта будзе пазітыўны водгук.

«Кітай — гэта ўжо не будучыня планеты, гэта — сучаснасць», - перакананы Аляксандр Лукашэнка. На яго думку, немагчыма прыняць рашэнне па глабальных і рэгіянальных пытаннях, не ўлічваючы пазіцыі і меркавання Кітая.

На думку кіраўніка дзяржавы, нямала зроблена ў супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Кітаем, у тым ліку і за апошнія два гады.

Ён адзначыў ролю Гун Цзяньвэя ва ўмацаванні дружбы паміж народамі дзвюх краін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?