БАТЭ пачынаў сезон драматычнай гульнёй з мінскім «Дынама». На нейтральным полі ў Жодзіна. Фаны барысаўцаў лічаць свой клуб «вялікім і магутным».

Так фанаты БАТЭ паправажалі ў Краснадар свайго галоўнага трэнера Віктара Ганчарэнку. Кранальна, праўда?

Гэта ўжо гульня з салігорскім «Шахцёрам». У тым матчы барысаўцы маглі стаць чэмпіёнам, але нічыя 2:2. «Апошні штрых» перанеслі на наступную гульню.

Гэта ўжо фанаты «Белшыны». На «магілёўскім» дэрбі з «Дняпром». Колеры вобласці сёлета сапраўды былі чырвона-чорнымі, бо «Белшына» глядзелася лепш за «Дняпро».

Берасцейскія фанаты радыя, што іх клубу вернутае назва «Дынама».

«Часткі аднаго цэлага» – такі банер быў вывешаны на гульні мінскіх і брэсцкіх «дынамаўцаў».

Фаны мінскага «Дынама» ў Кубку Беларусі зрабілі яркі перфоманс. «Нам патрэбны толькі ён» – гэта пра Кубак. Праўда, тытул усё ж здабыў «Мінск».

Традыцыйная расцяжка «Дынама Менск».

Прыгожая акцыя ад фанатаў «Гомеля». «Зялёна-белыя – колеры сэрца, колеры жыцця».

«Усё альбо нічога». Так пісалі фанаты «Мінска» падчас фінал Кубка Беларусі. Іх клуб іх не расчараваў.

Фанаты «Нафтана» парадавалі ўжо ў першым туры чэмпіяната. Праўда, працягу не было.

Аптымістычныя фанаты гродзенскага «Нёмана».

Зноў гродзенцы. З больш традыцыйным банерам.

«Час быць першым». Такі кліч сваім футбалістам адрасавалі фаны «Шахцёра», але салігорцы зноў другія.

«Гаспадары Палесся». На жаль, мазырская «Славія» вылецела з вышэйшай лігі.

Жодзінскія «тарпедаўцы» зноў былі самымі беларускамоўнымі. Першы тур. Праход па Мінску.

Гэтаму банеру ўжо шмат гадоў. Але ўсё адно рэспект!

А гэтыя банеры жодзінскія хлопцы адрасавалі сваім футбалістам.

Футбольны сезон амаль скончыўся. Засталося яшчэ згуляць адзін матч — за права застацца ў вышэйшай лізе пазмагаюцца «Дняпро» і «Гарадзея». «Наша Ніва» прапануе галерэю з самымі прыгожымі беларускамоўнымі банерамі фанатаў клубаў вышэйшай лігі. Варта зазначыць, што сёлета амаль у кожнага руху былі белмоўныя расцяжкі.

Пры падрыхтоўцы галерэі скарыстаныя здымкі з сайта belultras.by.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру