Супрацоўнікі праваахоўных органаў будуць дзейнічаць жорстка ў тым выпадку, калі мітынгоўцы не вызваляць захопленыя адміністрацыйныя будынкі ў Кіеве, паведаміў в.а. начальніка кіеўскай міліцыі Валерый Мазан, піша Інтэрфакс-Украіна.

«Міліцыя прадпрымае ўсе меры, каб гэтыя мітынгі праводзіліся ў мірным рэчышчы. Мы сілы стараемся не ўжываць. Але калі будзе парушэнне закона, мы будзем дзейнічаць рашуча, жорстка … Злачынцаў угаворваць не будзем — для гэтага ў нас ёсць усе сродкі і магчымасці, прадугледжаныя законам», — сказаў ён.

5 снежня дзяржаўныя судовыя выканаўцы зайшлі ў будынак Кіеўскай мэрыі, дзе абвясцілі рашэнне Шаўчэнкаўскі раённага суда Кіева аб забароне блакавання адміністрацыйных будынкаў. Згодна з рашэннем, мітынгоўцам належыць на працягу 5 дзён з дня прыняцця судом такога рашэння (4 снежня) вызваліць захоплены імі будынак.

Апазіцыйныя палітыкі і мітынгоўцы заяўляюць, што не згодныя з дадзеным рашэннем Шаўчэнкаўскі райсуду сталіцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?