Сэкс можа быць адным з сакрэтаў добрага здароўя, доўгага жыцця і працяглай маладосці, як высветлілі даследнікі.
Аказваецца, мужчыны, якія чакаюць сэксу і не атрымліваюць яго, адчуваюць сур'ёзныя негатыўныя наступствы для здароўя, і нават хутчэй старэюць.
Прынамсі, менавіта такія вынікі былі атрыманыя ў ходзе назірання амерыканскіх навукоўцаў з Універсітэта Мічыгана за мушкамі дразафіламі.
Тыя самцы, якія чакалі, але не атрымлівалі спарвання, калі сутыкаліся з сэксуальнымі ферамонамі самак, хутка гублялі ў вазе. У іх зніжалася здольнасць супраціўляцца голаду, і падвышаўся ўзровень стрэсу, што скарачае жыццё.
Усё гэта з'яўлялася наступствамі сэксуальнага ўстрымання, або фрустрацыі, як назваў дадзены феномен аўтар даследавання доктар Скот Плетчар.
Ферамоны — гэта хімічныя рэчывы, што выдзяляюцца жывым арганізмам, якія змяняюць паводзіны іншага арганізма таго ж віду.
«Адзначу, што доўгачаканае спарванне дазваляла пераадолець негатыўныя эфекты вымушанага сэксуальнага ўстрымання, што адбіваюцца на здароўі і старэнні, — падкрэслівае доктар Плетчар.
«Наша даследаванне дае магчымасць лепш зразумець, як пачуццёвае ўспрыманне і фізіялагічны стан інтэгруецца ў мозгу, уздзейнічаючы на доўгатэрміновае здароўе і працягласць жыцця.
Доследы на дразафілах паказваюць, што сэксуальная фрустрацыя з'яўляецца зусім не міфам, а рэальнай пагрозай для здароўя. Калі вы чакаеце сэксу, але не атрымліваеце яго, то тым самым ваша жыццё можа скараціцца».
Такім чынам, шматлікія жонкі, якія рэгулярна адмаўляюць сваім мужам у блізкасці, прыдумляючы то галаўны боль, то дрэнны настрой, то раптоўнымі месячнымі, цалкам магчыма, тым самым скарачаюць іх жыццё.
І можа быць, яшчэ і таму мужчыны жывуць менш, чым жанчыны.





