У арганізацыі масавых беспарадкаў ла Адміністрацыі прэзідэнта Украіны 1 снежня падазраецца лідар руху «Братэрства» Дзмітрый Карчынскі (былы кіраўнік УНСО). Пра гэта заявіў у чацвер намеснік пракурора Кіева Сяргей Сафіеў.

Паводле яго слоў, у суд перададзены дакументы, неабходныя для атрымання дазволу на затрыманне і арышт Карчынскага, які падазраецца па артыкуле аб арганізацыі масавых беспарадкаў.

Раней намеснік начальніка галоўнага следчага ўпраўлення МУС Украіны Алег Татараў заявіў, што ўкраінскія праваахоўныя органы не ведаюць, дзе знаходзіцца лідар арганізацыі. У СМІ з'явілася інфармацыя аб яго выездзе за мяжу, аднак сам Карчынскі абверг гэтую інфармацыю ў сваім акаўнце ў Facebook.

Раней МУС Украіны заявіла, што да сутыкненняў ля будынка адміністрацыі прэзідэнта датычныя 300 радыкальна настроеных членаў «Братэрства» пад кіраўніцтвам Карчынскага.

Па падазрэнні ў арганізацыі беспарадкаў затрыманыя і арыштаваныя дзевяць чалавек.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру