Мытнікі нямецкага аэрапорта падтрымалі еўрапейскія імкненні ўкраінцаў. Сёння ў аэрапорце Мюнхена нямецкія мытнікі паказальна папрасілі ўкраінскіх грамадзян перайсці да акенца «EU».

Пра гэта на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» паведаміў карыстальнік Богдан Глоба.

«Сябар напісаў паведамленне: прыляцеў украінскім рэйсам у Германію, на мяжы нямецкія мытнікі паказальна папрасілі ўкраінскіх грамадзян перайсці да акенца «EU». Здаецца, уся Еўропа стаіць з намі на Майдане», — гаворыцца ў яго нататцы.

Ён удакладніў, што яго знаёмы ляцеў рэйсам Кіеў — Мюнхен.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?