Большасць людзей выкарыстоўвае сацыяльныя сеткі для публікацыі сямейных фатаграфій або, напрыклад, фотасправаздач з вечарынак і падарожжаў, аднак ёсць тыя, хто з дапамогай сацыяльных медыя паказвае цёмны бок сваёй натуры, выкладаючы шакуючыя і правакацыйныя матэрыялы і выстаўляючы «крыважэрныя» статусы. Нядаўна шведскія навукоўцы правялі эксперымент, мэтай якога было высветліць, як па інфармацыі на старонцы ў сацсетцы можна выявіць асабістыя якасці чалавека, у тым ліку псіхапатычны склад розуму, паведамляе Daily Mail.

Падчас даследавання супрацоўнікі Акадэміі Сальгрэнска і Лундскага ўніверсітэта вывучылі профілі 300 амерыканскіх карыстальнікаў сацыяльных сетак. Акрамя таго, кожнаму з добраахвотнікаў, якія падалі свае старонкі для эксперыменту, давялося прайсці праз тэсты на выяўленне псіхапатычных, неўратычных, экстравертыўных і некаторых іншых рысаў характару. Эксперты зладзілі латэнтна-семантычны аналіз 15 апошніх абнаўленняў статусу кожнага профілю і параўналі вынікі з дадзенымі, атрыманымі падчас тэстаў. 

Паводле вынікаў даследавання, напрыклад, нарцысічныя натуры схільныя падкрэсліваць свае станоўчыя якасці,

таксама ў зносінах для іх характэрныя эгацэнтрызм, самалюбаванне і часам залішняя самаўпэўненасць.

Неўратычных асоб можна распазнаць па частым абнаўленні статусу,

а, скажам, у экстравертаў, як правіла, вельмі шмат «фрэндаў».

Калі ў профілі карыстальніка практычна не сустракаецца згадак аб эмоцыях яго ўладальніка, затое шмат цынізму і знарок амаральных выказванняў, хутчэй за ўсё, у характары ўладальніка прысутнічае ладная доля макіявелізму,

гэта значыць імкнення маніпуляваць людзьмі і выкарыстоўваць іх у сваіх мэтах.

Псіхапатычныя асобы часта выкладваюць на сваіх старонках малюнкі парнаграфічнага характару, а таксама, напрыклад, фатаграфіі знявечаных, траўміраваных людзей і трупаў.

У размове схільныя да псіхапатыі дэманструюць адсутнасць спагады і практычна заўсёды сканцэнтраваны толькі на ўласных інтарэсах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0