Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Джейкабу Зуме, родным і блізкім Нэльсана Мандэлы, а таксама ўсяму народу.

Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка краіны.

«З глыбокім болем і смуткам у Рэспубліцы Беларусь успрынялі вестку аб смерці былога Прэзідэнта Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, легендарнага змагара за свабоду, роўнасць і правы чалавека Нэльсана Мандэлы, — гаворыцца ў спачуванні. — Яго прыхільнасць ідэалам справядлівасці і чалавекалюбства, унікальная мудрасць дзяржаўнага дзеяча будуць заўсёды з'яўляцца прыкладам для палітыкаў усяго свету».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?