фота з фб Валерыі Куставай

фота з фб Валерыі Куставай

Затрыманне адбылося каля 21:00.

Некалькі дзясяткаў беларусаў меліся сёння нанятым чартарным аўтобусам выехаць з Мінска, каб наведаць заўтра Кіеў і падтрымаць удзельнікаў Еўрамайдану. Таксама ў суботу ў сталіцы Украіны павінны выступіць з гастрольным канцэртам «Ляпісы» (Stereoplaza, 19:00).

У Кіеў аўтобусам накіроўваліся 53 чалавекі.

Як паведаміла Дар'я Каткоўская «Нашай Ніве», у спыненні аўтобуса ў чыстым полі прымалі ўдзел супрацоўнікі КДБ, транспартнай міліцыі і ДАІ.

З дакументамі ва ўсіх (і на аўтобус, уключна з аптэчкай і вогнетушыцелем) было ўсё нармальна.

У прыватных гутарках зазначалася, што прычына спынення аўтобуса — складаныя ўмовы надвор'я, таму ехаць далёка не рэкамендуецца.

Усе пасажыры адмовіліся ехаць у РУУС, і праз поле абвешаныя флікерамі пайшлі на бліжэйшую АЗС, дадала Д. Каткоўская.

Тым часам «затрымоўнікі» і той самы аўтобус з'ехалі.

Паступова ўдзельнікі паездкі цягам двух гадзін дзякуючы папуткам і добрым людзям з Мінска раз'ехаліся. Перыядычна іх наведвалі міліцэйскія патрулі.

Пра выпадак пад Мар'інай Горкай паведамілі вечарам з галоўнай сцэны Майдана ў Кіеве.

Прысутныя на галоўнай на сёння плошчы сталіцы Украіны людзі ўспрынялі інфармацыю пра затрыманне ў Беларусі з абурэннем. «Ганьба», — крычалі яны.

10:00

Частка актывістаў і журналістаў такі дабралася да Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?