Пра вячэрні выпадак пад Мар'інай Горкай, калі быў спынены аўтобус з беларусамі (53 чалавекі), што ехалі на Майдан у сталіцу Украіны, распавёў журналіст з галоўнай сцэны Майдана.

Прысутныя на Майдане людзі ўспрынялі інфармацыю з абурэннем і крыкамі «Ганьба».

Нагадаем, што аўтобус, які кіраваўся ў Кіеў, быў спынены пад Мар'інай Горкай а 21-й гадзіне. Міліцыя прапанавала праехаць у РУУС, але пасажыры адмовіліся і пайшлі праз поле на бліжэйшую АЗС. Тым часам замоўлены аўтобус з'ехаў і людзі засталіся літаральна ў чыстым полі.

Машыны паціху прыязджаюць, але засталіся 13 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0