На Майдане з'явілася ўласная арт-галерэя.
Пункт збору прадуктаў на Майдане Незалежнасці.
Інфацэнтр.
Актывісты раздаюць мандарыны.
Афіцэры на Еўрамайдане.
Пратэстовец на Майдане Незалежнасці ў Кіеве.
Сцягі ўкраінскіх нацыяналістаў.
Падвоз дроваў.
Валанцёр-ахоўнік.
Удзельнік Еўрамайдана.
Лозунгі за еўраінтэграцыю часта сустракаюцца на Майдане.
Казак на Майдане Незалежнасці з Кіева.
Казак хаваецца ад дрэннага надвор'я ў тэлефоннай будцы.
Еўрамайдан у Кіеве.
Мужчына рыхтуе палявую кухню.
Збор сродкаў для зняволеных падчас разгону мітынгу 1 снежня на Банкавай вуліцы.
Месца, дзе можна пагрэцца.
Пратэстовец кіруе працамі на Майдане.
Штаб Грамадскага тэлебачання, якое вядзе эфір у інтэрнэт.
Акцыя «Кіеўскага культурнага трыбунала»: мастакі распішуць 25 валізак, на якія прыклееныя чыгуначныя квіткі да Масквы для ўрада і прэзідэнта.
Актывістка разлівае гарачую гарбату.
Людзей заклікаюць заставацца на Майдане «колькі будзе патрэбна».
Выступ пісьменніка Сяргея Жадана і гурту «Сабакі ў космасе».
Нагадаем, пратэсты ў Кіеве пачаліся два тыдні таму, 21 лістапада, калі прэм'ер Азараў заявіў, што Украіна не будзе падпісваць Пагадненне аб Асацыяцыі з ЕС.