Урад гатовы разгледзець пытанне выдзялення неабходных сродкаў на вяртанне дадому мітынгоўцаў, якія не могуць выехаць з Кіева з-за адсутнасці грошай.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Украіны Мікалай Азараў у інтэрв'ю замежным СМІ.

«Я хацеў бы вядома звярнуцца, да нашых удзельнікаў вулічных акцый: у мяне ёсць такія сігналы, што людзі не могуць з'ехаць дадому. Напрыклад, прывезлі іх у Кіеў, а грошай вярнуцца назад яны не маюць. Мы гатовыя вылучыць пэўныя сродкі і дапамагчы ўсім тым, хто хоча паехаць дадому, вярнуцца ў свае сем'і, працягнуць працу, калі яны вучацца — працягнуць навучанне. Урад гатовы разгледзець гэтыя пытанні і вылучыць неабходныя сродкі», — сказаў Азараў.

Ён адзначыў, што ўрад вырашыць, куды можна будзе падаваць адпаведныя заявы.

Азараў таксама дадаў, што караць студэнтаў — удзельнікаў Майдану ніхто не будзе: «Хай спакойна вяртаюцца да навучання»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?