Раніцай 6 снежня пад чыгуначным мостам у Паўночным мікрараёне Баранавічаў знайшлі 24-гадовую жанчыну, якая, мяркуючы па траўмах, скінулася з моста.
Яе даставілі ў рэанімацыю.
Пазней у кватэры гараджанкі знайшлі мёртвае 6-месячнае дзіця.
Як мяркуюць супрацоўнікі праваахоўных органаў, жанчына задушыла яго, пасля чаго вырашыла скончыць жыццё самагубствам.