У рамках адмысловай акцыі часопіс Arche прапануе ўсім ахвотным набыць зборнік прац славутага беларускага навукоўца і нацыянальнага дзеяча Яна Станкевіча (1892—1976) «За родную мову й праўдзівы назоў»(агульны аб’ём 742 старонкі).

Гэтая кніга зьяўляецца лягічным працягам дзьвюх іншых грунтоўных зборнікаў мовазнаўчых і гістарычных прац гэтага аўтара, якія перад гэтым выдаваліся ў нашым выдавецтве: «Язык і языкаведа» і «Крыўя-Беларусь у мінуласьці». Новае выданьне паводле зьместу з папярэднімі не перасякаецца, яно зьмяшчае тыя працы Я. Станкевіча, якія ў 1910—1970-я гг. друкаваліся на старонках беларускага пэрыядычнага і непэрыядычнага друку як у Беларусі, так і за яе межамі. Друкаваныя ў зборніку працы надзвычай разнастайныя як паводле жанраў, так і паводле тэматыкі.

Падрабязней пра ўмовы акцыі чытайце тут.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру