«Дзейнічаем малымі групамі, па 30—50 тысяч чалавек», — заклікаў пратэстоўцаў паплечнік Юліі Цімашэнкі Аляксандр Турчынаў.
Ён заклікаў дэманстрантаў заблакаваць будынкі Адміністрацыі прэзідэнта і Кабінета міністраў. Калоны рухаюцца з Майдана Незалежнасці ўгару, у бок квартала з урадавымі будынкамі.
Пратэстоўцы маюць паставіць вакол урадавых будынкаў свае намёты.
Сотні тысяч людзей запоўнілі сёння цэнтр Кіева. Яны патрабуюць адстаўкі алігархічнага рэжыму і еўраінтэграцыі.
0
0
0
0
0
0