Відэарэпартаж карэспандэнтаў «НН»:
***
Група ўкраінцаў у нядзелю ўвечары знесла помнік Леніну з пастамента.
«Група невядомых людзей у масках атачыла помнік Леніну. Яны палілі фаеры, а потым завалілі помнік», — распавялі ў міліцыі.
Помнік знеслі, зачапіўшы тросамі.
Як перадае «Громадське ТБ», помнік разбілі кувалдамі. Людзі бралі аскепкі на памяць, чутныя крыкі: «Далоў ката ўкраінскага народу!».
Фота Дмитра Ларіна, УП.
У Кіеве невядомыя знеслі помнік Леніну. Фота Дар'і Каткоўскай.





