Кіраўніком выбарчага штабу лідэра сацыял-дэмакратаў Аляксандра Казуліна прызначаны генэрал Мечыслаў Грыб. Да 1 студзеня штаб плянуе падабраць склад ініцыятыўнай групы для збору подпісаў у колькасьці ад 200 да 300 чалавек на кожную вобласьць, а ў Менску — 600. Праўда, Казулін, падаецца, ня пэўны ў сваім рашэньні. У інтэрвію радыё «Свабода» ён, «як матэматык», сказаў, што канчатковаве рашэньне будзе прымацца зыходзячы з мэтазгоднасьці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0