Мінскае «Тарпеда» ў сезоне-2014 можа заявіцца ў другую лігу чэмпіянату Беларусі па футболе. Заўзятары выступілі з лістом з просьбай аб фінансавай дапамозе клубу.

Са старонкі «Тарпеда» на vk.com

Са старонкі «Тарпеда» на vk.com

«У 2014 годзе 2-ю лігу чэмпіянату Беларусі плануюць разбіць на рэгіёны, федэрацыя беларускага футбола хоча ў ёй бачыць ад чэмпіянату Мінска (там, дзе мы зараз выступаем на аматарскім узроўні) ФК «Тарпеда» Мінск і ФК «АК Ждановічы». Для заяўкі трэба недзе 50 млн руб, сабраць такую суму мы можам толькі аб'яднанымі сіламі. Зараз міжсезонне, таму выдаткаў на выезды і не толькі асабліва няма.

Таксама мы падалі 17 снежня ў Мінгарвыканкам дакументы на рэгістрацыю СГА «Футбольны клуб Тарпеда», калі ўсё будзе добра, то будзем шукаць фінансавую падтрымку і ад прадпрыемстваў, але пакуль варта толькі разлічваць на свае сілы!

Загадзя дзякуй усім тым, хто застанецца неабыякавым да гэтай сітуацыі, і ашчадзіць на пляшцы піва або пачцы цыгарэт, пры гэтым зрабіўшы добрую справу, унёсшы свой уклад у адраджэнне ФК «Тарпеда» Мінск на прафесійным узроўні! Вось кашалькі, куды можна пералічваць матэрыяльную дапамогу:

WMZ111523274486 - у далярах;
WMR446937751540 - у рас. руб.;
WMB448261042975 - у бел. руб.

ФК «Тарпеда-Мінск» — адзін з найстарэйшых беларускіх футбольных клубаў, заснаваны ў 1947 г. Гуляў у першынстве БССР, пяціразовы чэмпіён. У вышэйшай лізе беларускага чэмпіянату выступаў з 1992 па 2004 гг.

За клуб у свой час гулялі Сяргей Яромка — адзін з найлепшых бамбардзіраў беларускага чэмпіянату, Сяргей Паўлюковіч (сёння — гендырэктар «Дынама» Мінск), Алег Конанаў (сёння — галоўны трэнер ФК «Краснадар»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?