Кіроўца аднаго з мінскіх аўтобусаў выклаў на Youtube падборку відэа, знятага відэарэгістратарам. На ім — 20 аварый, у якія ён трапіў цягам мінулага года.
Пераважна гэта ДТЗ, у якіх аўтобус «падбівае» легкавікі, якія перастройваюцца перад ім. Большасці аварый можна было б пазбегнуць, націснуўшы на педаль тормаза. «Для тых, хто лічыць, што павінен тармазіць, магу сказаць: тармажу экстранна там, дзе можна, а дзе нельга — плаўна», — тлумачыць кіроўца.





