21-гадовы сакратар мітр. Паўла Дзімітрый Варламаў стаў героем інтэрнэту. Нагадаем, малады чалавек атрымаў за 40 дзён тры ўзнагароды, якія трэба чакаць як мінімум 9 гадоў.

Як выявілася, слава прыйшлася яму недаспадобы. Ад раніцы Дзмітрый выдаліў сваю адкрытую старонку ў сацыяльнай сетцы «Укантакце». Яна па-ранейшаму называецца Varlamov92, аднак пад ёй нібыта фігуруе чалавек пад прозвішчам «Моськін».

Жонка асабістага сакратара таксама паспрабавала «закрыцца» ад цікаўнай аўдыторыі. «УКантакце» яна больш не Варламава і не Рыжова (дзявочае прозвішча), а Туманава. Яна таксама выдаліла ўсе прыватныя фотаздымкі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?