Кампанія «Савушкін прадукт» абнавіла брэнд сваёй малочнай прадукцыі на «Савушкін». Змена назвы стала заключным этапам доўгачасовай працы па рэпазіцыянаванні брэнда «Савушкін прадукт», паведамілі на прадпрыемстве.

Перайменаванне асноўнага брэнда ніяк не адаб'ецца на назве самой кампаніі: адкрытае акцыянернае таварыства будзе па-ранейшаму звацца «Савушкін прадукт». Абноўлены лагатып паступова з'явіцца на ўпакоўках усіх прадуктаў гандлёвай маркі «Савушкін» і ў рэкламных матэрыялах, звязаных з прадукцыяй кампаніі.

«Слова «прадукт» знікла як з імя брэнда, так і з яго лагатыпа. Брэнд стаў карацейшы, але асноўны яго сэнс пры гэтым захаваўся.

І цяпер ён завецца проста «Савушкін», — пракаментавала змяненні начальнік упраўлення маркетынгу і рэкламы ААТ «Савушкін прадукт» Алена Васянкова. — Для сучасных лагатыпаў характэрная тэндэнцыя да спрашчэння і выдалення элементаў, якія не нясуць сэнсавай нагрузкі самога брэнда. З пункту гледжання маркетынгу «прадукт» — гэта тавар ці паслуга, якія можна прапанаваць рынку і якія будуць задавальняць патрэбнасці спажыўцоў. Адпаведна, гэта слова не ўнікальнае і не здольнае выступаць адметным элементам. Да таго ж за доўгі час існавання брэнда самі спажыўцы падказалі нам неабходнасць яго аптымізацыі, таму што называлі прадукты нашай маркі як «Савушкін», а не «Савушкін прадукт».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?