Выканкам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі зацвердзіў папярэдні склад беларускай дэлегацыі на ХХII зімовыя Алімпійскія гульні ў Сочы.

У Сочы з 6 па 23 лютага беларускія спартсмены выступяць у 7 відах спорту.

Біятлон. Дар'я Домрачава, Анастасія Дубарэзава, Надзея Скардзіна, Людміла Калінчык, Надзея Пісарава, Сяргей Новікаў, Уладзімір Алянішка, Яўген Абраменка, Уладзімір Чапелін, Юры Лядаў. Рэзерв — Ірына Крыўко, Аляксандр Дарожка.

Фрыстайл. Ала Цупер, Марыя Шчарбіна, Ганна Гуськова, Аляксей Грышын, Дзмітрый Дашчынскі, Антон Кушнір. Рэзерв — Аляксандра Раманоўская, Вольга Капусціна, Максім Гусцік, Станіслаў Гладчанка, Дзяніс Восіпаў.

Лыжныя гонкі. Валянціна Камінская, Кацярына Рудакова, Алена Саннікава, Сяргей Далідовіч, Аляксей Іваноў, Аляксандр Лазуткін, Міхаіл Сямёнаў. Рэзерв — Юрый Астапенка, Аляксандр Воранаў.

Горныя лыжы. Марыя Шканава, Юрый Данілачкін. Рэзерв — Вячаслаў Юдзін.

Хуткасны бег на каньках. Кацярына Марозава, Ксенія Садоўская, Таццяна Міхайлава, Віталь Міхайлаў.

Шорт-трэк. Вольга Талаева, Вера Антоненка, Яўген Рыжоў, Максім Сяргееў, Аляксандр Антоненка.

Фігурнае катанне. Марыя Палякова, Павел Ігнаценка, Мікіта Бачкоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна