Бі-Бі-Сі
Канадскі тэнесіст Фрэнк Данцевіч страціў прытомнасць падчас матча першага круга Australian Open, паскардзіўся на надвор'е і сказаў, што ўвогуле «негуманна» дазваляць праводзіць матчы ў падобных умовах.
У гэты ж час на іншым корце, у былога лідара агульнага заліку WTA Караліны Вазняцкі, распавілася бутэлька з вадой.
Прадстаўніца Сэрбіі Алена Янкавіч атрымала лёгкі апёк спіны прысеўшы на пластыкавае крэсла.
Беларуска Вікторыя Азаранка падсумавала аўторак на спаборніцтвах: «Такое ўражанне, быццам на корце танчыш як блін на патэльні!»
Тым часам у Мельбурне тэмпература сягае +42!





