20 гадоў таму, 15 студзеня 1994 г., Беларусь наведаў дзеючы кіраўнік ЗША — 42-і прэзідэнт Біл Клінтан. Яго сустракалі пад бел-чырвона-белым сцягам.

Клінтан правёў у Мінску крыху болей за шэсць гадзін.

Кіраўнік Злучаных Штатаў сустрэўся са старшынёй Вярхоўнага Савета Станіславам Шушкевічам, усклаў вянок на Плошчы Перамогі, павітаўся і пагутарыў з мінчукамі на праспекце, сустрэўся з моладдзю ў Акадэміі навук.

Біл Клінтан наведаў таксама Курапаты — месца масавых расстрэлаў у часы сталінскага тэрору, дзе ўшанаваў памяць загінулых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?