«Чытанка для маленькіх» ужо з’явілася ў кнігарнях Мінска і інтэрнэт-крамах. Яна выйшла ў выдавецтве «Кнігазбор» на замову МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» і стала працягам серыі Саюза беларускіх пісьменнікаў «Каляровы ровар».

У «Чытанцы» сабраныя як народныя, так і аўтарскія вершы і казкі, калыханкі і гульнёвыя прыпеўкі для дзетак да трох гадоў. Укладальнікі кнігі — вядомыя знаўцы беларускай мовы Вінцук Вячорка і Пётра Садоўскі.

Мастачка Святлана Канькова-Дударэнка зрабіла ілюстрацыі — яскравыя, разнастайныя, душэўныя. Не трэба хвалявацца, што дзеткі «зачытаюць кніжку ўшчэнт»: чытанка выдадзеная на шчыльнай крэйдавай паперы і мае цвёрдую вокладку.

«Чытанку для маленькіх» ужо можна набыць у наступных кнігарнях Мінска:

«Акадэмкніга», пр-т Незалежнасці, 72
«Кнігарня Ў», пр-т Незалежнасці, 37А
«Кніжны салон», вул. Калініна, 5
«Кнігарня пісьменніка», вул. Казлова, 2
«Веды», вул. К.Маркса, 36
«Светач», пр-т Пераможцаў, 11
«Цэнтральны кніжны», пр-т Незалежнасці, 19
«Кнігі & кніжачкі», пр-т Незалежнасці, 14
Кніжная выстава-кірмаш «Мир книг», вул. Янкі Купалы, 27

Таксама чытанку можна замовіць у інтэрнат-крамах knihi.by і prastora.by.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?