«Апазіцыя павінная праявіць палітычнае адзінства, хоць зрабіць гэта бывае вельмі цяжка, амаль немагчыма. Але патрэбнае, хай нават сімвалічнае, лідарства ў апазіцыі,

— заявіў вядучы амерыканскі палітолаг Збігнеў Бжазінскі ў інтэрв'ю інтэрнэт-выданню «Украінская праўда». — Разумееце, у палітыцы палітычная прывабнасць — гэта крыніца ўлады. Я думаю, што кіраўнікі апазіцыі павінныя зразумець: нават калі ўсе маюць вартасці, не ўсе з іх аднолькава папулярныя і валодаюць аднолькавай ступенню харызмы.

Калі вы хочаце выйграць, вы павінныя мець здольнага харызматычнага лідара.

Валенса ў Польшчы не быў абавязкова самы разумны. Ён не быў таксама лідарам апазіцыі вечна. Ён аказаўся ў цэнтры ўвагі спантанна, але іншыя вакол яго, у тым ліку некаторыя людзі старэйшыя за яго, прызналі, што ў яго быў своеасблівы магнетызм, які мае вельмі важнае значэнне.

Яны выкарыстоўвалі гэта, але дазволілі яму быць тым, кім ён хацеў быць — лідарам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0