24-гадовы расеец Павел Сапожнікаў здзяйсняе цікавы эксперымент: спрабуе выжыць ва ўмовах Сярэднявечча — без сучасных выгод і сродкаў сувязі. Копія «старажытнарускага хутара» збудаваная сярод лесу ў Сергіева-Пасадскім раёне Маскоўскай вобласці. Ён жыве ў курной хаце, карыстаецца інструментамі і прадметамі побыту аналагічнымі сярэднявечным. Адзежа таксама адпаведная. У яго ёсць гаспадарка: куры і козы.
Жыццём чалавека Х стагоддзя Павел жыве ўжо чацвёрты месяц.
Каб зрабіць гэты рэпартаж, сябры далі яму на адзін дзень камеру і блакнот для запісаў.
«На пачатку было вельмі цяжка прывыкаць да адзіноты і абстаноўкі, — піша Павел. — Аднак воляй-няволяй праект цяпер — гэта і ёсць маё жыццё».





