Больш за ўсё намінацый (па дзесяць) атрымалі фільмы «Афёра па-амерыканску» рэжысёра Дэвіда О. Расэла і «Гравітацыя» Альфонса Куарона.
Абвясціў прэтэндэнтаў на залатыя статуэткі прэзідэнт амерыканскай акадэміі кінамастацтваў Шэрыл Бун Айз'кс.
У намінацыі «Лепшы фільм» прадстаўлены кінастужкі: «Афёра па-амерыканску», «Капітан Філіпс» Пола Грынграса, «Нябраска» Аляксандра Пэйна, «Філамена» Стывена Фрырза, «12 гадоў рабства» Стыва МакКуін, «Гравітацыя», «Яна» Спайка Джонса і «Даласкі клуб пакупнікоў» Жан-Марка Вале.
Імёны ўладальнікаў «Оскара» стануць вядомыя 2 сакавіка на 86-й цырымоніі ўручэння прэмій у тэатры «Долбі» забаўляльнага комплексу Hollywood and Highland Center.





