У Вільні, у Прэзідэнцкім палацы, 18 студзеня адкрылася археалагічная выстава, якая расказвае пра гісторыю зямельнага ўчастка, на якім цяпер знаходзіцца Прэзідэнцкі палац, паведамляе Delfi.lt.

delfi.lt

delfi.lt

У экспазіцыі прадстаўленыя археалагічныя знаходкі з фондаў Літоўскага нацыянальнага музея, зробленыя ў 1995—2008 гг. на тэрыторыі Прэзідэнцкага палаца, засяленне якой пачалося ў XIV ст.

Вядома, што ў 1387 г. Ягайла заснаваў Віленскую епіскапат і дараваў яму ўчастак на тэрыторыі сучаснага палацавага ансамбля — «бліз горада Вільні, каля саду Гоштовта». Палаты Гаштольда (Гоштовта) пазней перайшлі ў валоданне каталіцкіх біскупаў. Епіскапскі палац неаднаразова перабудоўваўся і пашыраўся, а з 1795 года стаў афіцыйнай рэзідэнцыяй генерал-губернатара Паўночна-заходняга краю. Тут спыняліся расійскія імператары, Напалеон, іншыя еўрапейскія манархі. Сучаснае аблічча будынак набыў ў 1827 годзе.

На адкрыцці выставы з лекцыяй выступіў археолаг Кястуціс Кацелінас.

Падчас раскопак на тэрыторыі Прэзідэнцкага палаца было выяўлена мноства рэчаў, якія дзівяць сваёй разнастайнасцю — вырабы з косці, ювелірныя вырабы, розныя прылады працы, кафля гатычнага перыяду, бытавая кераміка, часткі шклянога посуду, абутак, вырабы са скуры і дрэва XVI—XVII стст., рэшткі драўляных пабудоў — усё гэта ілюструе унікальную гісторыю старой часткі Вільні.

Уваход на выставу — з экскурсаводам.

Бясплатныя экскурсіі будуць арганізаваны па пятніцах у 16.30, па суботах і нядзелях з 9.00 да 14.30.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?