«Яны хочуць стабільнасці. Каб усё было як учора, — напісаў Лявон Вольскі на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. — Заўсёды. Каб заўтра было як учора. І пазаўтра. Калі нехта парушае звыклы парадак рэчаў, гэта вораг. Ён хоча адняць, забраць, парушыць. За гэта яго можна і варта забіць. За замах на выгоды. На малаплатную працу. На перасвараную сям'ю. На п'яную лазню раз на месяц з сябрамі. На святое, — піша сьпявак. — І справа нават не ў гэтай спробе замаху. А проста ўсе мусяць жыць вось так. Так, як яны. У вечным учора. У цёплым смярдзючым сонным балоце… І не вылузвацца, бо навошта? Трымайцеся, Браты і Сёстры! Мацуйцеся! Яны нас не перамогуць! Слава Украіне!».

Пры канцы снежня 2013 Вольскі разам з гуртам «Крамбамбуля» даў канцэрт на Еўрамайдане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0