Хай сабе Мінск і не такі багаты, як сталіцы суседніх Расіі ці Украіны, але заможных людзей хапае і ў нас. Калі прагуляцца ўдзень па горадзе, лёгка за непрацяглы час налічыць сотню дарагіх аўто. Так, гэта не заўжды Ferrari California альбо Bentley Continental за пару соцень тысяч даляраў. Толькі вось, напрыклад, мадэлі за 40-60 тысяч зусім не рэдкасць. Але што звяртае ўвагу. Часта даводзіцца бачыць, як кіроўцы гэтых аўтамабіляў падчас руху размаўляюць па мабільніках. Канечне, заплаціць штраф у дзве базавыя для іх не праблема 260 тысяч рублёў гэта дробязь.

А каб купіць нават самую недарагую bluethooth-гарнітуру за 20 даляраў для тэлефона і не рызыкаваць сваім і жыццямі іншых, не хапае грошай.

Безумоўна, гэта загана не выключна багатых аўтаўладальнікаў. Але вось іхняе грэбаванне ПДР дзівіць найбольш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?