З уладальнікамі мінскага рок-бара не працягнулі дамову арэнды.

Як паведаміла арт-дырэктарка «Крылаў» Вера Сяўкоўская, установа спыняе сваю дзейнасць.

18 лістапада ў рок-бары «Крылы» прайшла сустрэча з Алегам Хаменкам, Алесем Кругляковым і Уладзімірам Максімкавым, фота з фб А.Хаменкі.

18 лістапада ў рок-бары «Крылы» прайшла сустрэча з Алегам Хаменкам, Алесем Кругляковым і Уладзімірам Максімкавым, фота з фб А.Хаменкі.

«Афіцыйная прычына: у ДК МТЗ, дзе месціцца наш бар, пачынаецца капрамонт, таму з намі не працягнулі дамовы», — кажа Вера. Але сапраўднай прычынай, на думку арт-дырэктаркі, можа быць тое, што кіраўніцтву ДК МТЗ не надта падабалася такое суседства. У бары пастаянна праводзіліся канцэрты беларускіх выканаўцаў. Тут гралі ў тым ліку гурт N.R.M., Кася Камоцкая, Аляксандар Памідораў, Тацяна Беланогая. «Крылы» ладзілі свае музычныя праекты, сярод якіх «Рок-Акадэмія», «Адкрыты мікрафон», у межах якога маглі выступіць маладыя гурты.

Апошняя вечарына ў рок-бары адбудзецца 29 студзеня.

«Крылы» праіснавалі роўна год. Адкрыццё адбылося ў студзені 2013. Цяпер кіраўніцтва ўстановы шукае новае месца, каб працягнуць сваю дзейнасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?