У часе пахаваньня Міхаіла Жызьнеўскага карэспандэнт радыё «Свабода» пагаварыў з суседкай па вёсцы, якая прыйшла на пахаваньне.

— А вы ведалі Міхаіла, што ён за хлопец?

— Міша быў харошы хлопец. Мы зь ім агарод сеялі яго бабулі.

Ён працаваў у царкве.

Размаўляў са мной, вельмі вопытны і граматны, разумны.

Гэта вельмі добры хлопец быў, я пра яго нічога не скажу дрэннага. Ён мне так у душу зайшоў, калі б мне такі ўнук.

А потым ён працаваў у Гомелі ў царкве. А сюды прыяжджаў да бабулі і дзеда, да цёткі. Ён тут знаходзіўся, а маці яго выйшла замуж, жыве ў Беліцы.

А потым ён паехаў і не вядома было куды падзеўся. Яго ўсюды шукалі. Праз перадачу «Чакай мяне». Знайшлі, ён паведаміў, што жыве ва Ўкраіне. Такога хлопца вельмі шкада.

— А цяпер стала вядома, што ён загінуў…

— Душа ў яго была добрая і недзе ён ня вытрымаў і пайшоў на абарону. Там жа ня ён адзін, а мільёны людзей пайшлі ў абарону.

Па тэлевізары паказвалі, што людзі пайшлі на дапамогу. Ён харошы хлопец і пайшоў на дапамогу.

А знайшоўся вораг і забіў. Там людзей столькі пабілі, паказваюць па тэлевізары, што ня дай Бог.

Таму я шкадую гэтага хлопца, ён харошы.

— А хто тут у яго пахаваны на могілках?

— У яго тут і дзед і баба, уся сям’я тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?