Здымачная каманда рыхтуе пляцоўку на ганку Дома ўрада.
Акцёры кінастужкі «Авель».
Акцёры і члены здымачнай каманды грэюцца перад пачаткам рэпетыцыі сцэны штурма Дома ўрада.
Акцёры кінастужкі «Авель» займаюць пазіцыі перад рэпетыцыяй сцэны.
Вогнетушыцелі, вёдры з вадой і коўдры, з дапамогай якіх будуць тушыць полымя. Паводле сцэнара, пратэстоўцы закідваюць спецназ «кактэйлямі Молатава».
Аператары фільма «Авель».
Збор акцёраў масоўкі.
Па камандзе масоўка рушыла ў напрамку Дома ўрада.
Сцэна сутыекнення пратэстоўцаў са спецназам.
У Доме ўраду грэецца амон. Ці то масоўка, ці то «на ўсякі выпадак».
У Мінску на плошчы Незалежнасці пачаліся здымкі першых сцэнаў фільма «Авель».
У іх мусяць быць адлюстраваныя масавыя пратэсты 2010 года супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў і парушэння правоў чалавека ў Беларусі. Дзеля гэтага на плошчы сабралі некалькі соцень студэнтаў масоўкі.
Перад пачаткам здымак перад масоўкай выступіў памочнік рэжысёра, які прадставіўся як Віталій. Ён акцэнтаваў увагу на тым, што нельга ні ў якім разе крычаць «Жыве Беларусь!»
«Зразумейце, гэты фільм здымаецца не на аснове рэальных падзей, — казаў ён. — Таму ніякіх «Жыве Беларусь!» быць не павінна».
Але які ж мітынг пратэсту без лозунгаў? Масоўцы дазволілі крычаць «Мы протів!» і «Что-то не так!»





