Фота Church.by.
На думку епіскапа Навагрудскага і Лідскага Гурыя, выкрыццё гомасэксуальнага лобі ў Рускай праваслаўнай царкве дыяканам Кураевым «заснавана на галаслоўных і ананімных лістах».
«Не удивлюсь, если определенные силы таким образом пытаются продвинуться в славянских странах хотя бы на шаг к легализации однополых браков», — кажа епіскап Гурый у інтэрв'ю на гэтую тэму, апублікаваным на сайце Навагрудскай епархіі.
Уладыка карыстаецца нагодай інтэрв'ю, каб абрынуцца на Захад і Еўропу. «В Америке … собираются поставить памятник сатане. Вы знаете об этом, Владыко?» — пытаецца ў яго аўтар інтэрв'ю, протаіерэй Вадзім Кузьміч. «Да, я читал о том, что американская церковь cатаны также в эти праздничные дни, аккурат в святки, представила проект памятника своему властелину. И установить его вознамерилась не где-нибудь, а рядом со зданием Капитолия, в котором расположены Правительство и Верховный суд штата Оклахома, — адказвае епіскап. — Идет духовный сбой — и начинаются невиданные ранее бедствия и катастрофы, в том числе, кстати, и 50-градусные морозы в Америке, сковавшие даже Ниагарский водопад».
На думку Гурыя, перажыванні Кураева пра маральную чысціню Рускай праваслаўнай царквы надуманыя, а вось Захад сапраўды заграз у граху: «Появилось новое информационное оружие, чтобы разрушить мировую мораль. А ритуальные слова о свободе, правах человека, демократии — лишь удобная ширма», — кажа епіскап.
«У чужым воку мы бачым парушынку, а ў сваім не заўважаем і бервяна», — так пракаментаваў гэтае інтэрв'ю ў Фэйсбуку адзін з праваслаўных блогераў.
Эксперты лічаць епіскапа Гурыя адзін з лідараў-фундаменталістаў у беларускім праваслаўі. Скандальны розгалас набылі спробы перабудаваць старадаўнюю царкву ў Навагрудку, дадаўшы на яе цыбуліну ў расійскім стылі.