Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

Доктар філалагічных навук, літаратуразнаўца і фалькларыст, Арсень Ліс нарадзіўся 4 лютага 1934 года на Смаргоншчыне.

Скончыў філалагічны факультэт БДУ, настаўнічаў, паспытаў рэдактарскага хлеба ў выдавецтве. А з пачатку 1960-х працаваў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук.

Ліс многія гады збіраў і аналізаваў каляндарна-абрадавы фальклор, з’яўляецца аўтарам шэрагу манаграфій і вучэбных дапаможнікаў.

За ўдзел у падрыхтоўцы і выданні акадэмічнага збору беларускай народнай творчасці быў адзначаны Дзяржаўнай прэміяй.

Але найперш заслуга Арсеня Ліса — у вяртанні з небыцця імёнаў дзеячоў нацыянальнага руху.

Ён напісаў захапляльныя біяграфіі мастака Пётры Сергіевіча, мастацтвазнаўцы Міколы Шчакаціхіна, палітыка Браніслава Тарашкевіча.

«Уменне бачыць на перспектыву, рэльефна абвострана, віртуозна спалучаючы навуковы падыход да тэмы з мастацкай вобразнасцю — вось галоўныя рысы творчай манеры Арсеня Ліса»,

– пісаў пра даследчыка краязнаўца Міхась Казлоўскі.

«НН» далучаецца да віншаванняў!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?