Губернатар Амурскай вобласці Алег Кажамяка прапанаваў Беларусі ўзяць удзел у будаўніцтве касмадрома Усходні. З такой прапановай кіраўнік расійскага рэгіёну звярнуўся да беларускага боку падчас сустрэчы 3 лютага ў Мінску з Аляксандрам Лукашэнкам.

На думку губернатара, гэта доўгачасовы праект, разлічаны да 2030 года. «Мы гатовыя стварыць усе неабходныя ўмовы для працы беларускіх спецыялістаў», — запэўніў Кажамяка.

У сваю чаргу першы віцэ -прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка, які ўдзельнічаў у сустрэчы, прапанаваў комплексна падысці да гэтага пытання і задзейнічаць беларускіх будаўнікоў і пры ўзвядзенні гарадка пры касмадроме, разлічанага прыкладна на 40 тыс. чалавек, і пры стварэнні спадарожнай інфраструктуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?