Паводка ў Амурскай вобласці Расіі адбілася на аб'ёме тавараабароту з Беларуссю і планах па развіцці двухбаковага супрацоўніцтва ў 2013 годзе, паведаміў 3 лютага на сустрэчы ў Мінску з Аляксандрам Лукашэнкам губернатар расійскага рэгіёна Алег Кажамяка.

Паводле яго слоў, знізіліся аб'ёмы паставак не толькі сельскагаспадарчай, але і кар'ернай тэхнікі, бо ў вобласці былі затопленыя ўсе кар'еры.

Лукашэнка заявіў, што супрацоўніцтва з Амурскай вобласцю выгаднае для Беларусі. «Асабліва ў крызісны перыяд. Вы бачыце, якія справы ў сусветнай эканоміцы, дый у Расіі ў цэлым. У сувязі з тым, што Расійская Федэрацыя — гэта наш асноўны рынак, мы, вядома, летась па машынабудаванні крыху праселі, і зараз нам даводзіцца аператыўна дыверсіфікавацца, выходзіць на новыя рынкі», — цытуе беларускага кіраўніка яго прэс-служба.

Кажамяка паведаміў, што ёсць добрая прапанова па пастаўках у Амурскую вобласць прадукцыі беларускага машынабудавання, корманарыхтоўчай тэхнікі, трактароў. «Усё гэта запатрабавана ў нас, адкрыліся цэнтры. Будзем плаўна вяртацца да аб'ёмаў, дасягнутых у 2012 годзе», — дадаў ён. Ён звярнуўся да беларускага боку з прапановай пашырыць магчымасці для набыцця тэхнікі ў лізінг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?