Дзяржаўны сцяг Беларусі на парадзе адкрыцця ХХІІ зімовых Алімпійскіх гульняў у Сочы панясе алімпійскі чэмпіён Ванкувера-2010 у фрыстайле (лыжная акрабатыка) Аляксей Грышын.

Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры Нацыянальнага алімпійскага камітэта (НАК) Беларусі.

Цырымонія адкрыцця зімовай Алімпіяды-2014 адбудзецца ў Сочы 7 лютага (пятніца) і пачнецца ў 20.14 паводле мясцовага часу (19.14 — па Мінску).

Яе прамую трансляцыю будзе весці тэлеканал «Беларусь 1» (пачатак у 19.10).

Сцяганосцам зборнай Беларусі на цырымоніі адкрыцця Алімпіяды-2010 у Ванкуверы чатыры гады таму быў хакеіст нацыянальнай каманды Алег Антоненка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0