5 лютага на XXI Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы дзяржаўнае выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» прэзентуе Энцыклапедыю беларускага хакея.

Выданне прысвечана, цытуем прэс-рэліз выдаўцоў, «20-годдзю развіцця хакея суверэннай Беларусі і чэмпіянату свету па хакеі з шайбай, які будзе праходзіць у маі 2014 года ў Мінску». Энцыклапедыя падрыхтавана ў цесным супрацоўніцтве з Федэрацыяй хакея Беларусі.

20-годдзе развіцця хакея ў Беларусі? На думку дзяржаўнага выдавецтва, хакей у Беларусі пачаў развівацца з 1994 года — гэта, нагадаем, год, калі Аляксандр Лукашэнка прыйшоў да ўлады ў Беларусі.

Дзейнасць «Беларускай энцыклапедыі» фінансуе Міністэрства інфармацыі краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?