У выніку рэкламную драцяную жывёліну мусілі паставіць з вуліцы ў памяшканне.

Конь і воз са святлодыёднай гірляндай стаялі каля ўваходу ў новы гандлёвы цэнтр «Мільённы» па вуліцы Савецкай. Конь пратрымаўся больш за месяц, кажа прадавачка кавярні ў цэнтры.

«Сядалі дзяўчаты начамі п’яныя на каня. Праходзілі міма, проста бавіліся. Заскоквалі, фоткаліся, падалі разам з канём. Сам конь зроблены з менш устойлівага матэрыялу, чым воз. Таму не вытрымаў. Амаль паўтара месяцы прастаяў. Калі пачаліся халады, прыбралі яго», — кажа прадаўшчыца.

Цяпер конь стаіць у закутку гандлёвага цэнтра. Асірацелы воз пакуль лашчыць вока перад уваходам — нагадвае пра Год Каня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?