Амерыканская кампанія CNN склала спіс самых выродлівых помнікаў свету. У яго ўвайшоў і манумент «Мужнасць», які знаходзіцца ў Брэсцкай крэпасці.

Складальнікі спісу назвалі скульптуру «Раззлаваным беларусам, які з'яўляецца з велізарнага бетоннага блока». Па іх словах, помнік «сімвалізуе сабой перамогу Савецкага Саюза ў Вялікай Айчыннай вайне. Таксама ён служыць напамінам не звязвацца з Беларуссю — ніколі».

Акрамя знакамітай брэсцкай «галавы» у спіс трапілі такія помнікі, як «Размова з Оскарам Уайлдам» ў Лондане, «Sam Hill's Stonehenge» у Вашынгтоне, помнік Папу Рымскаму Яну Паўлу Другому ў Рыме, і інш.

«Гэтая падборка сентыментальных памылак і занадта грузных твораў мастацтва можа паслужыць прыкладам безгустоўшчыны і перабору ў галіне крэатыву, хоць дыктатары і іх мастацкія камітэты ў свой час лічылі ўсё гэта выдатнай ідэяй», — паведамляе CNN.

Расказваюць, што першапачаткова архітэктар Кібальнікаў планаваў зрабіць манумент не большым за 7 метраў, але кіраўніцтву гэтага здалося мала, таму было вырашана павялічыць памеры да 36 метраў. Але і гэта было не ўсё. Пры канцы існавання СССР з'явіўся праект дабудовы за манументам яшчэ большага бетоннага блока, каб павялічыць яго маштаб. Але з распадам СССР гэты гігантаманскі план сарваўся.

Каб стварыць лепшы від на манумент, пашкоджаны ў часе вайны «Белы палац» перад манументам (былы ўніяцкі манастыр) быў знесены амаль да падмуркаў. Гэта павінна было падмацаваць метафару «Руіны страляюць».

і

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?