Мінулай ноччу каля 0.10 на рэгуляваным пешаходным пераходзе на вуліцы Багдановіча, каля дома №147, аўтамабіль насмерць збіў дзяўчыну 1982 нараджэння.

Яна пераходзіла праезную частку на дазваляльны (зялёны) сігнал святлафора. У выніку ДТЗ пешаход ад атрыманых траўмаў памерла на месцы. Кіроўца жа з'ехаў з месца здарэння.

Пакуль не ўстаноўлена асоба кіроўцы, а таксама марка аўтамабіля. Вядома, што машына ехала па вул. Багдановіча з боку вул. Веры Харужай у напрамку вул. Кульман. Пасля аварыі кіроўца памчаўся па вул. Кульман у напрамку Камароўскага рынку.

ДАІ звяртаецца да ўсіх, хто валодае якой-небудзь інфармацыяй па гэтым ДТЗ, магчыма, быў яго сведкам або ведае кіроўцу ці машыну,

неадкладна звярнуцца па тэлефоне 102 або ў дзяжурную частку ДАІ горада Мінска па тэлефоне (017) 222-17-17.

Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?