Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў закон, які ўзмацняе адказнасць за злачынствы, звязаныя з экстрэмісцкай дзейнасцю. Дакумент апублікаваны на афіцыйным партале прававой інфармацыі.

Новая рэдакцыя прадугледжвае павышэнне ніжняй мяжы санкцыі па артыкуле аб публічных закліках да экстрэмізму (300 тысяч расійскіх рублёў штрафу замест 100 тысяч ці 4 гады пазбаўлення волі замест ранейшай нормы — да трох гадоў). Акрамя таго, па артыкуле 282 (распальванне нянавісці ці варожасці або прыніжэньне чалавечай годнасці) павялічаны з двух да чатырох гадоў тэрмін прымусовых работ, мінімальная сума штрафу павялічана са 100 да 300 тысяч расійскіх рублёў.

Таксама сталі больш жорсткімі меры пакарання па артыкуле аб арганізацыі экстрэмісцкай арганізацыі.

Сума штрафу павялічана да 500 тысяч расійскіх рублёў, а тэрмін пазбаўлення волі можа скласці да шасці гадоў (у ранейшай рэдакцыі — да чатырох гадоў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?