Падведзены вынікі 53-га Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі». Гран-пры конкурсу (намінацыя «Трыумф») атрымала Полацкае Евангелле.

Падчас захопу Полацка войскамі Івана Жахлівага яно было вывезена з Беларусі. Цяпер знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу. Факсімільнае выданне ажыццявіла выдавецтва Беларускага Экзархата.

У намінацыі «Разам з кнігай мы расцем» пераможцамі прызнаныя серыя «Нашым дзеткам», кнігі «Сябрына» Рыгора Барадуліна, «Ты не слухай Мішку, Коцік» Раісы Баравіковай,

а таксама іншыя выданні для дзяцей і юнацтва, якія выйшлі ў выдавецтве «Мастацкая літаратура».

Пераможцам у намінацыі «Залатыя скрыжалі» (даведачныя і энцыклапедычныя выданні) стала кніга Леаніда Маракова «Галоўная Вуліца Мінска 1880-1940»,

якая складаецца з дзвюх частак.

Цырымонія ўзнагароджвання пройдзе 5 лютага ў Малой зале Палаца Рэспублікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?