Выпадак здарыўся ў Красным Маладзечанскага раёна ў пятніцу, 31 студзеня, у час працы другой змены.

Каб дэблакаваць нагу з абсталявання, спатрэбілася дапамога выратавальнікаў.

Як паведамілі ў маладзечанскай Міжраённай інспекцыі аховы працы, жанчыну даставілі ў бальніцу, дзе зрабілі аперацыю.

Аднак казаць пра наступствы здарэння і яго прычыны пакуль рана. Спачатку дактары даюць заключэнне аб ступені цяжкасці траўмы. Пасля інспекцыя атрымлівае паведамленне ад наймальніка разам з заключэннем. Цягам 15 рабочых дзён вядуць расследаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?