Выпадак здарыўся ў Мінску ў падвале дома па вуліцы Чкалава, 15.
З-за няспраўнасці шаравога крана адбылася ўцечка вады з сістэмы ацяплення ў памяшканні цеплавузла.
Узровень вады склаў 30 см. У гэты час там знаходзіліся двое братоў, 34 і 50 гадоў, яны не мелі пастаяннага месца жыхарства.
Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі, якая прыбыла на месца трагедыі, канстатавала смерць мужчын. Як мяркуецца, прычына гібелі — атрыманне тэрмічных апёкаў цела.





